Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Рэкламная акцыя "Дзіцячая ашчадная праграма "Расці вялікі!"

    Адкрыўшы ўклад на дзіця, Вы атрымліваеце магчымасць:

    • захаваць і прымножыць свае зберажэнні;
    • скарыстацца крэдытам на навучанне "Студэнцкі";
    • атрымаць бясплатна дзіцячую плацежную картку;
    • аформіць дамову страхавання ад няшчасных выпадкаў.

    Ваша дзіця - атрымліваць на кожны дзень нараджэння выдатныя падарункі.

     



    ПРАСУНУТЫМ БАЦЬКАМ!

    Для ўдзельнікаў рэкламнай акцыі "Дзіцячая ашчадная праграма "Расці вялікі!" даецца банкаўская плацежная картка БЕЛКАРТ для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў.

    Правілы ўдзелу ў рэкламнай акцыі «Дзіцячая ашчадная праграма «Расці вялікі!»

    1. Удзельнікам акцыі можа стаць любая фізічная асоба, у дачыненні да якой выконваюцца ўмовы акцыі, вызначаныя дадзенымі Правіламі.

    2. Акцыя праводзіцца ў перыяд з 01.09.2008 г. да моманту прыняцця банкам рашэння пра яе спыненне.

    3. Кожны ўдзельнік акцыі, у дачыненні да якога выконваюцца ўмовы, вызначаныя п. 4 дадзеных Правілаў, штогод атрымлівае падарунак. ААТ «Белаграпрамбанк» (далей – Банк) пакідае за сабой права выбару падарунка для кожнага ўдзельніка акцыі.

    Аднаму ўдзельніку акцыі ўручаецца адзін падарунак у адным з падраздзяленняў Банка (філіяле, разлікова-касавым цэнтры) незалежна ад колькасці заключаных на яго імя дагавораў.

    Вызначэнне пераліку падарункаў, якія падлягаюць уручэнню ўдзельнікам акцыі, ажыццяўляецца штогод і зацвярджаецца рашэннем камісіі, склад якой зацвярджаецца намеснікам старшыні праўлення, які ажыццяўляе агульную каардынацыю дзейнасці (за выключэннем функцый, якія выконваюцца аперацыйным дырэктарам дывізіёна рознічнага бізнесу) Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў.

    У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Упраўлення маркетынгу і грамадскіх сувязей, Дэпартамента забеспячэння дзейнасці банка, а таксама Дэпартамента развіцця раздробных прадуктаў. Старшыня камісіі - аперацыйны дырэктар дывізіёна рознічнага бізнесу, у выпадку яго адсутнасці - асоба, на якую ўскладзена выкананне абавязкаў, прадугледжаных загадам аб размеркаванні абавязкаў паміж кіраўніцтвам Банка.

    4. Умовы акцыі:

    4.1. У акцыі ўдзельнічаюць фізічныя асобы ва ўзросце да 16 гадоў уключна, на імя якіх у ААТ «Белаграпрамбанк» ёсць дзеючыя дагаворы:

    • тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) сістэмы зберажэнняў «Лінія росту»* , заключаныя да 01.09.2013;
    • тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Сістэмы зберажэнняў Лінія росту 2.0»** , заключаныя да 01.04.2016;
    • тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Лінія росту 3.0. Больш за год» *** (далей – дагаворы Лінія росту 3.0);
    • тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Стандарт» **** (далей – дагаворы Стандарт);
    • тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) «Плюс да стабільнасці»***** (далей – дагаворы Плюс да стабільнасці).

    4.2. Сума банкаўскага ўкладу (дэпазіту) павінна складаць:

    • для дагавораў, заключаных да 01.09.2013 – не менш за 100 беларускіх рублёў для ўкладаў у беларускіх рублях, 500 долараў ЗША для ўкладаў у доларах ЗША, 500 ЕЎРА для ўкладаў у ЕЎРА, 15 000 расійскіх рублёў для ўкладаў у расійскіх рублях;
    • для дагавораў, заключаных пасля 01.09.2013 – не менш за 300 беларускіх рублёў для ўкладаў у беларускіх рублях, 500 долараў ЗША для ўкладаў у доларах ЗША, 500 ЕЎРА для ўкладаў у ЕЎРА, 15 000 расійскіх рублёў для ўкладаў у расійскіх рублях.

    Тэрмін размяшчэння ўкладу (дэпазіту) павінен складаць:

    • для дагавораў, заключаных да 01.09.2013, не менш за 500 дзён;
    • для дагавораў, заключаных пасля 01.09.2013, не менш за 371 дзень;
    • для дагавораў Лінія росту 3.0, заключаных пасля 27.04.2016, не менш за 1110 дзён;
    • для дагавораў Стандарт, заключаных пасля 01.04.2017, не менш за 735 дзень;
    • для дагавораў Плюс да стабільнасці, заключаных пасля 01.01.2020 на тэрмін 735 дзён ці 1110 дзён.

    5. Для ўключэння ў лік удзельнікаў акцыі асобы, на імя якой заключаецца дагавор банкаўскага ўкладу (дэпазіту), асоба, якая размяшчае грашовыя сродкі (далей – Уноснік) запаўняе заяву па форме, прыведзенай у Дадатку 1 да Правілаў ******.

    6. Падарунак штогод уручаецца ўдзельніку акцыі, або яго законным прадстаўнікам, або Уносніку, пачынаючы з найбліжэйшага ад моманту заключэння дагавора банкаўскага ўкладу (дэпазіту) дня нараджэння ўдзельніка акцыі. Банк абавязаны папярэдне звязацца з законнымі прадстаўнікамі ўдзельніка акцыі і ўзгадніць час і месца ўручэння падарунка.

    7. Для атрымання падарунка трэба прад'явіць пасведчанне аб нараджэнні ўдзельніка акцыі (або дакумент, які сведчыць яго асобу) і дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка ўдзельніка акцыі ці Уносніка. Падарунак можа быць уручаны непасрэдна ўдзельніку акцыі без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка ўдзельніка акцыі ці Уносніка, пры дасягненні ўдзельнікам акцыі 14 гадоў і прад'яўленні ім дакумента, які сведчыць асобу.

    8. Уручэнне падарунка ажыццяўляецца ў населеным пункце па месцы складання дагавора тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключэнне якога паслужыла падставай для ўключэння фізічнай асобы ў лік удзельнікаў акцыі. Іншае месца ўручэння падарунка можа быць вызначана па ўзаемнай згодзе Банка і законных прадстаўнікоў удзельніка акцыі або Уносніка.

    9. Падарунак не можа быць выдадзены ў грашовым эквіваленце.

    10. Скасаванне дагавора тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключанага з выкананнем умоў акцыі, з'яўляецца падставай для выключэння асобы, на імя якой быў заключаны дагавор тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), з ліку ўдзельнікаў акцыі.

    11. Дадаткова да заахвочвання, вызначанага пунктам 3 дадзеных Правілаў асоба, якая прыняла ўдзел у акцыі, яе бацькі (законныя прадстаўнікі), Уноснік атрымліваюць магчымасць скарыстацца крэдытнымі паслугамі банка і ўзяць удзел у рэкламных гульнях банка, пералічаных у Дадатку 2 да дадзеных Правілаў. Аказанне крэдытных паслуг і ўдзел у рэкламных гульнях ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі, вызначанымі адпаведнымі спецыфікацыямі паслуг і правіламі правядзення рэкламных гульняў. Пералік крэдытных паслуг і рэкламных гульняў, прыведзены ў Дадатку 2, можа быць зменены банкам.

    12. Інфармацыя пра акцыю даступная на сайце www.belapb.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 136 (званок бясплатны).

    Дадатковая інфармацыя:

    *  Дагаворы тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) ААТ «Белаграпрамбанк», умовы якіх зацверджаны рашэннем Крэдытнага камітэта ААТ «Белаграпрамбанк» ад 16.02.2006, пратакол № 21.

    ** Дагаворы тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключаныя ў рамках Спецыфікацыі паслугі па прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт) «Сістэма зберажэнняў Лінія росту 2.0.», зацверджанай рашэннем Фінансавага камітэта ААТ «Белаграпрамбанк» ад 17.06.2013, пратакол №51.

    *** Дагаворы тэрміновага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключаныя ў рамках Спецыфікацыі паслугі па прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт) «Лінія росту 3.0. Больш за год», зацверджанай рашэннем Камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі ААТ «Белаграпрамбанк» ад 21.03.2016, пратакол №25.

    **** Дагаворы тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключаныя ў рамках Спецыфікацыі паслугі па прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт) «Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Стандарт», зацверджанай рашэннем Камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі ААТ «Белаграпрамбанк» ад 21.03.2016, пратакол №25.

    ***** Дагаворы тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заключаныя ў рамках Спецыфікацыі паслугі па прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт) «Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Плюс да стабільнасці», зацверджанай рашэннем Камітэта па кіраванні актывамі і пасівамі ад 03.10.2019, пратакол № 54.

    ****** Аўтаматычна (без запаўнення заявы), уключаюцца ў лік удзельнікаў акцыі фізічныя асобы, якія з'яўляліся па стане на 01.09.2008 удзельнікамі рэкламнай акцыі «Расці вялікі!», якая праводзілася з 01.06.2007 па 31.08.2008.

     

    Штогод ААТ "Белаграпрамбанк" радуе сваіх юных укладчыкаў у дзень іх нараджэння. Каб лепш даведацца жаданні дзяцей і даставіць ім яшчэ больш радасці, просім Вас дапамагчы выбраць памятныя сувеніры, адзін з якіх Ваша дзіця хацела б атрымаць ад банка ў свой дзень нараджэння.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць