Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг 136 патэлефануй у свой банк
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Сістэма «Інтэрнэт-банкінг» прызначана для паўнавартаснага выдаленага абслугоўвання прыватных кліентаў. Гэта адзін з самых зручных, простых і бяспечных спосабаў кіравання сваімі фінансамі ў рэжыме 24/7! Падключэнне і выкарыстанне інтэрнэт-банкінгу ААТ "Белаграпрамбанк" бясплатна.

     

    Магчымасці

    адкрыццё і кіраванне бягучым лікам
    адкрыццё рахунку з карткай і яе перавыпуск
    адкрыццё і папаўненне дэпазітаў
    афармленне заяўкі на крэдыт і яго пагашэнне
    плацяжы (АІС «Разлік», адвольныя і інш.)
    налада перыядычных і хуткіх плацяжоў
    пераклады паміж карткамі (у тым ліку за мяжу)
    кіраванне ўліковымі дадзенымі (змена лагіна, пароля, мабільнага ключа)
    прагляд рэшткаў і кіраванне лімітамі

    кампліменты за плацяжы

    падрабязней
    sms-інфармаванне і 3D-Secure
    навіны, дабрачыннасць і інш.

    Пачаць карыстацца лёгка!

    Перайдзіце па адрасе

    падрабязней
    Выберыце спосаб рэгістрацыі
    Прайдзіце рэгістрацыю

    Як зарэгістравацца ў інтэрнэт-банкінгу

    Кліенту банка (пры наяўнасці банкаўскай аплатнай карткі банка).

    Крок 1 - Набраць у адрасным радку вэб-браўзера адрас https://www.ibank.belapb.by.

    Крок 2 - Выбраць кнопку «Рэгістрацыя» і варыянт рэгістрацыі для трымальнікаў картак банка.

    Крок 3 - Увесці ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта ці нумар карткі і кодавае слова якое выбралі пры выпуску карткі. Сістэма ўдакладніць, ці правільны нумар тэлефона мае банк. Калі ўсё ў парадку – дашле SMS з кодам на гэты нумар.

    Крок 4 - Дадаць картку. Для гэтага неабходна выбраць пункт меню «Карткі», падраздзел «Кіраванне карткамі», дзе вылучыць патрэбную картку са статусам «Не выкарыстоўваецца» і націснуць кнопку «Дадаць картку ў Інтэрнэт-банкінг».

    Карыстальнікі сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» могуць выкарыстаць мабільны дадатак (паслуга «Мабільны інтэрнэт-банкінг») з тым жа лагінам і паролем.
    Кліенту іншага банка з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ)

    Крок 1 - Прайдзіце працэдуру самарэгістрацыі ў МСІ тут.

    Крок 2 -  Набраць у адрасным радку вэб-браўзера адрас https://www.ibank.belapb.by.

    Крок 3 - Выбраць кнопку «Рэгістрацыя» і варыянт рэгістрацыі для кліентаў іншых банкаў (праз МСІ).

    Крок 4 - Запоўніце ўсе неабходныя палі і націсніце «Увайсці».

     Дакументы 

     

    Часта задаюць пытанні

    Немагчыма ўвайсці ў асабісты кабінет інтэрнэт-банкінгу з дапамогай інтэрнэт-браўзэра?

    Адказ. У выпадку ўзнікнення праблем з адлюстраваннем асобных старонак сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» рэкамендуем выдаліць у браўзэры часовыя файлы Інтэрнэту (кэш), файлы (cookie). Для браўзэраў Internet Explorer, Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome націсніце Ctrl+Shift+Del, абярыце ў экраннай форме адпаведныя адзнакі і націсніце "Выдаліць".

    Я забыўся / згубіў лагін і (або) пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг. Што рабіць?

    Адказ. У дадзеным выпадку ўвайсці ў сістэму Інтэрнэт-банкінг можна адным з наступных спосабаў:

    1. Звярнуцца ў падраздзяленне банка для атрымання картак доступу да сістэмы..

    2. Шляхам уваходу ў Інтэрнэт-банкінг па дадзеных МСІ (міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі). На галоўнай старонцы Інтэрнэт-банкінгу неабходна націснуць «МСІ»/«Уваход па дадзеных МСІ (лагін і пароль)» і далей дазваляеце доступ да Вашых дадзеных.

    3. Прайсці паўторную рэгістрацыю ў Мабільным дадатку. Для гэтага на экране ўводу ПІН-кода пры ўваходзе ў дадатак неабходна націснуць на пытальнік/«Змяніць карыстальніка»/«Рэгістрацыя». Затым неабходна пазначыць дадзеныя: ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар пашпарта, кодавае слова, пасля гэтага абраць "Не памятаю лагін і пароль", прызначыць новы лагін, пароль і новы мабільны ключ.

    Пры стварэнні новых лагіна, пароля і мабільнага ключа павінна змяняцца не менш за 2 сімвалы ў параўнанні з раней усталяванымі лагінам/паролем/мабільным ключом.

    Звяртаем вашу ўвагу! Пры змене уліковых дадзеных (лагіна і пароля) у мабільным дадатку дадзеныя для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг змяняюцца аўтаматычна.

    Мой уліковы запіс заблакаваны адміністратарам. Што рабіць?

    Адказ: якія пацвярджаюць выкананне плацяжоў з выкарыстаннем СДБО.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць